https://bel.sputnik.by/20240803/kakoj-segodnya-den-3-zhniunya-1036865008.html
Які сёння дзень: 3 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 3 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён. 03.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-03T05:54+0300
2024-08-03T05:54+0300
2024-08-03T05:54+0300
падзеі і даты
беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0d/1064709470_0:0:3059:1720_1920x0_80_0_0_8ede2b24f6154d49c43f03a9369e8b08.jpg
81 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну". Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 3 жніўняХто нарадзіўся 3 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.3 жніўня ў народным календарыПрацягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".Некалькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.Захаваліся ў асобных раёнах і іншыя абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/0d/1064709470_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_5d3579aa263494a7023d8eac4d6c273a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
Які сёння дзень: 3 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шаснаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 150 дзён.
81 год таму беларускія партызаны распачалі "Рэйкавую вайну". Як сведчаць даныя нацыянальнага архіва Беларусі, каля 85 тысяч чалавек ударылі па чыгунках, станцыях, мастах і гарнізонах праціўніка. Толькі за першую ноч было знішчана каля 42 тысяч рэек. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 3 жніўня
У 1427 годзе вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам пагадненне "быть за одно".
У 1569 годзе васаламі Рэчы Паспалітай былі абвешчаны Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі.
У 1943 годзе пачаўся першы этап "Рэйкавай вайны".
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Нігерыяй.
У 2004 годзе гарадскі пасёлак Тураў атрымаў статус горада.
1872 год: Уладзімір Міткевіч, рускі навуковец-электратэхнік беларускага паходжання.
1961 год: Галіна Шапялевіч, мастачка, ілюстратар. Рабіла малюнкі для англійскага выдання В. Быкава, ілюстравала кнігі Я. Коласа, М. Багдановіча, Дж. Олдрыджа і іншых.
1986 год: Дар'я Домрачава, беларуская біятланістка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі вынаходнік бяспечнага ліфта Эліша Оціс, амерыканскі пісьменнік-фантаст Кліфард Саймак і лідар групы Metallica Джэймс Хэтфілд.
3 жніўня ў народным календары
Працягваюцца Зажынкі — шмат дзе ў Беларусі ў гэты дзень выпраўляліся ў поле, каб зжаць першы сноп. Ён ставіўся асобна ад іншых, пры гэтым казалі: "Стань, мой сноп, на тысячу коп!".
Некалькі каласкоў са снапа клалі на зямлю разам з хлебам-соллю.
Потым гаспадыня прыносіла яго дадому і ставіла ў чырвоны кут пад абразамі, або ў хлеў, каб скаціна была здаровая, дзе ён і знаходзіўся, пакуль малацьба не заканчвалася.
Захаваліся ў асобных раёнах і іншыя абрады: напрыклад, часам жнеі качаліся па полі перад жнівом ці падпярэзваліся першымі зжатымі каласамі, затыкалі іх за пояс – каб не балела спіна.
Калі працы на полі былі скончаны, увечары збіраліся ў хаце і лідзілі святочную вячэру.