https://bel.sputnik.by/20240804/kakoj-segodnya-den-4-zhniunya-1036865931.html
Які сёння дзень: 4 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 4 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 149 дзён. 04.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-04T05:54+0300
2024-08-04T05:54+0300
2024-08-04T05:54+0300
падзеі і даты
беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078789005_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_0ed15b52a7ca1a222b77f86e5b962830.jpg
У гэты дзень у 1912 годзе быў здзейснены першы пасажырскі пералёт цераз Ла-Манш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 4 жніўняХто нарадзіўся 4 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт Персі Бішы Шэлі, амерыканскі джазмен Луі Армстранг і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама.4 жніўня ў народным календарыГэты дзень носіць імя хрысціянскай святой Марыі Магдалены. Яна была першай евангелісткай, нараўне з 12 вучнямі Хрыста, таму з'яўляецца раўнаапостальнай. Разам з маці Збавіцеля яна аплаквала яго пакуты ля крыжа, і ён з'явіўся да яе пасля ўваскрашэння. Марыя Магдалена таксама лічыцца заступніцай дзяўчынак-сірот.У народзе казалі: "Магдалена — вады па калена", "На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы". Раніцай на Магдалену сцялілі лён па роснай траве. Калі быў халодны туман, гэта сведчыла пра тое, што зіма прыйдзе рана і будзе марозная.Гэты дзень лічыўся вольным ад палявых прац, бо верылі, што калі выйсці ў поле, маланкай можа забіць. Калі сапраўды была навальніца, казалі, што сена будзе "за вочы".Але гэта не значыць, што нашыя продкі ўвогуле нічога не рабілі на Магдалену. Гэты прысвятак яшчэ называлі Марыя Ягадніца. Узяўшы кошыкі, жанчыны ішлі ў лес па чарніцы, маліны, парэчкі, прымаўлялі: "У лес іду – пуста, з лесу – густа".
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/17/1078789005_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_6dfd076159c7fe7ba80bd3c21c7195d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
Які сёння дзень: 4 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 149 дзён.
У гэты дзень у 1912 годзе быў здзейснены першы пасажырскі пералёт цераз Ла-Манш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 4 жніўня
У 1392 годзе было падпісана Востраўскае пагадненне, у выніку якога скончылася грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1651 годзе Януш Радзівіл на чале войска ВКЛ узяў Кіеў.
У 1945 годзе былі заснаваныя філіялы Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы і Ляўках.
1917 год: Янка Брыль, беларускі пісьменнік.
1947 год: Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт Персі Бішы Шэлі, амерыканскі джазмен Луі Армстранг і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама.
4 жніўня ў народным календары
Гэты дзень носіць імя хрысціянскай святой Марыі Магдалены. Яна была першай евангелісткай, нараўне з 12 вучнямі Хрыста, таму з'яўляецца раўнаапостальнай. Разам з маці Збавіцеля яна аплаквала яго пакуты ля крыжа, і ён з'явіўся да яе пасля ўваскрашэння. Марыя Магдалена таксама лічыцца заступніцай дзяўчынак-сірот.
У народзе казалі: "Магдалена — вады па калена", "На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы". Раніцай на Магдалену сцялілі лён па роснай траве. Калі быў халодны туман, гэта сведчыла пра тое, што зіма прыйдзе рана і будзе марозная.
Гэты дзень лічыўся вольным ад палявых прац, бо верылі, што калі выйсці ў поле, маланкай можа забіць. Калі сапраўды была навальніца, казалі, што сена будзе "за вочы".
Але гэта не значыць, што нашыя продкі ўвогуле нічога не рабілі на Магдалену. Гэты прысвятак яшчэ называлі Марыя Ягадніца. Узяўшы кошыкі, жанчыны ішлі ў лес па чарніцы, маліны, парэчкі, прымаўлялі: "У лес іду – пуста, з лесу – густа".