https://bel.sputnik.by/20220805/kakoj-segodnya-den-5-zhniunya-1036870139.html
Які сёння дзень: 5 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 5 жніўня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 148 дзён. 05.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-05T05:54+0300
2022-08-05T05:54+0300
2022-08-05T05:54+0300
падзеі і даты
беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104222/86/1042228608_0:15:1921:1095_1920x0_80_0_0_121fa5436d60631954480d47563f92e6.jpg
У 1772 годзе 5 жніўня адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Венгрыяй, Расіяй і Прусіяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 5 жніўняХто нарадзіўся 5 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі гуманіст Жазеф Скалігер, нарвежскі матэматык Нільс Абель, рускі мастак Ілля Рэпін і амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг.5 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень успамінаюць апосталаў Пуда і Трафіма. Яны былі з ліку 70-ці апосталаў, якіх Хрыстос паслаў перад сабой з Евангельскім благавешчаннем і прынялі пакутніцкую смерць у Рыме адначасова са святымі апосталамі Паўлам і Арыстархам.Іх у народзе называлі "бяссоннікі", бо трэба было шмат працаваць. Казалі: "Добраму гаспадару й дзень малы здаецца", "Трэба жыць – не драмаць", "Доўга спаць – дабра не відаць".5 жніўня заканчвалі ўбіраць зімовае жыта. Таксама ў гэты дзень спраўлялі "каліннікі-маліннікі" – пачынаўся збор саспелых ягад каліны і малін. У ягад каліны спецыфічны, гаркаваты смак, таму казалі: "З малінніка лыкі не вялікія, ды ягады салодкія; а з калінніка лыка надзярэш, ды ягад у рот не возьмеш".Назіраючы за прыродай і надвор'ем 5 жніўня, даведваліся пра тое, калі прыйдзе восень: калі лісце на кустах ужо пажоўкла, яна будзе ранняя, а калі грыміць навальніца – доўгая і цёплая.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104222/86/1042228608_10:0:1717:1280_1920x0_80_0_0_d93cd2a474d0d6e478a4873acc15cee5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 5 жніўня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 148 дзён.
У 1772 годзе 5 жніўня адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Венгрыяй, Расіяй і Прусіяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 5 жніўня
У 1262 годзе войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
У 1392 годзе Ягайла і Вітаўт заключылі Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1506 годзе адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ разбіў войска крымскага хана.
У 1772 годзе Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі ў Санкт-Пецярбургу дакумент, які замацаваў першы падзел Рэчы Паспалітай.
Хто нарадзіўся 5 жніўня
1461 год: Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1924 год: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.
1947 год: Віктар Маркавец, беларускі жывапісец.
1947 год: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.
1958 год: Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў Беларусі.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі гуманіст Жазеф Скалігер, нарвежскі матэматык Нільс Абель, рускі мастак Ілля Рэпін і амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг.
5 жніўня ў народным календары
У гэты дзень успамінаюць апосталаў Пуда і Трафіма. Яны былі з ліку 70-ці апосталаў, якіх Хрыстос паслаў перад сабой з Евангельскім благавешчаннем і прынялі пакутніцкую смерць у Рыме адначасова са святымі апосталамі Паўлам і Арыстархам.
Іх у народзе называлі "бяссоннікі", бо трэба было шмат працаваць. Казалі: "Добраму гаспадару й дзень малы здаецца", "Трэба жыць – не драмаць", "Доўга спаць – дабра не відаць".
5 жніўня заканчвалі ўбіраць зімовае жыта. Таксама ў гэты дзень спраўлялі "каліннікі-маліннікі" – пачынаўся збор саспелых ягад каліны і малін. У ягад каліны спецыфічны, гаркаваты смак, таму казалі: "З малінніка лыкі не вялікія, ды ягады салодкія; а з калінніка лыка надзярэш, ды ягад у рот не возьмеш".
Назіраючы за прыродай і надвор'ем 5 жніўня, даведваліся пра тое, калі прыйдзе восень: калі лісце на кустах ужо пажоўкла, яна будзе ранняя, а калі грыміць навальніца – доўгая і цёплая.