Які сёння дзень: 11 жніўня 2022 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 11 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 11 жніўня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць трэцім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 142 дні.
У гэты дзень з'явілася першая пісьмовая звестка пра Гродна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 жніўня

У 1127 годзе ў Лаўрэнцьеўскім летапісе ўпершаню быў згаданы горад Гародня (Горадзен, Гродна).
У 1794 годзе расійскія войскі ўзялі Вільню, пасля чаго горад капітуляваў.
У 1962 годзе адбыўся запуск савецкага касмічнага карабля Усход-3.

Хто нарадзіўся 11 жніўня

1856 год: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф.
1907 год: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
1893 год: Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР.
1939 год: Вячаслаў Чарнатаў, беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Алекс Хейлі і Стыў Возняк, амерыканскі распрацоўшчык камп'ютараў і сузаснавальнік фірмы Apple.

11 жніўня ў народным календары

11 жніўня – дзень пакутніка Калінніка. На Івана Калінавіка (Калінніка) збіралі каліны і журавіны, а таксама засявалі поле азімым жытам. Лічылася, калі на Калінніка холадна, то і ў пачатку верасня будзе холадна, а калі туман – будзе добры ўраджай ячменю ды аўса. Калі ж авёс, які ўжо саспеў, зазелянее другі раз, увосень будзе дрэннае надвор'е.
У гэты дзень гаспадыні пяклі пірагі з ягадамі каліны. Прыгаворвалі: "Каліна сама сябе хваліла, што яна з мёдам добрая". Але для пчол ужо надыходзіць кепскі час – туман не спрыяе вылету насякомых з вуллёў.
У каталікоў 11 жніўня – Лаўрын дзень, казалі: "На Лаўрына спяшайся да млына", гэта значыць, трэба ўжо пачынаць малоць збожжа.
Стужка навiн
0