Які сёння дзень: 17 жніўня 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 17 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 17 жніўня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 17.08.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 136 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1903 годзе Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію? Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 жніўня

У 1245 годзе адбылася бітва пры Яраславе. Войска Міндоўга на яе не паспела.

Хто нарадзіўся 17 жніўня

1629 год: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР і СССР.
1924 год: Вадзім Астапенка, беларускі хірург.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся францускі матэматык П’ер дэ Фэрма, амэрыканскі кінаакцёр Робэрт Дэ Ніра, рускі акцёр Алег Табакоў і савецкі спявак Муслім Магамаеў.

17 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць святой пакутніцы Еўдакіі Рымляныні, якую ў народзе называлі Аўдоцця, і сямі Эфескіх юнакоў, якія былі зажыва замураваныя ў пячоры імператарам Дэкіем. Казалі: "Сем хлопцаў сем дажджоў нясуць", таму што ў гэтыя дні надвор'е псавалася, лета паварочвала на восень. "Аўдоцця Сенагнойка сена гнаіць", таму спяшаліся сабраць яго і схаваць пад страху.
Працягвалі збіраць ураджай агародніны, часнаку, цыбулі, саліць агуркі. Выпраўляліся ў лес па маліны.
Па надвор'ю ўранку ў гэты дзень адзначалі: калі ясна, пачатак зімы будзе сонечны, а калі ідзе дождж — лістапад будзе таксама пахмурны, дажджлівы.
Стужка навiн
0