Які сёння дзень: 23 жніўня 2022 года

© Sputnik / Анна НефедоваЯкі сёння дзень: 23 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 23 жніўня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.08.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 130 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 жніўня

У 1561 годзе Мікалай Радзівіл Чорны з початам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
У 1653 годзе Крычаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1939 годзе ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа.

Хто нарадзіўся 23 жніўня

1917 год: Пімен Панчанка, беларускі паэт.
1938 год: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.
1968 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі, савецкі мастак.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кароль Францыі Людовік XVI і рускі пісьменнік Аляксандр Грын.

23 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Лаўрына (Лаўрэнція). Лічыцца, што гэты святы дапамагае вылечыць хваробы вачэй – пры жыцці Лаўрын даваў зрок людзям, якія нарадзіліся сляпымі.
Ураджай ужо сабраны – час рабіць са збожжа муку. "На Лаўрына спяшай да млына", казалі ў народзе.
Таксама па гэтым дні вызначалі, якое надвор'е будзе ўвосень і ўзімку. Калі вецер не гоніць па вадзе хвалі, то і восень будзе бязветраная, а зіма – без завей. Калі ж ідзе дождж або наадварот сонца прыпякае – такое надвор'е будзе і ўвосень.
Стужка навiн
0