Які сёння дзень: 30 жніўня 2022 года

© Sputnik / Анна СоколоваЯкі сёння дзень: 30 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 30 жніўня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.08.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 123 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 жніўня

У 1481 годзе ў Вільні за змову супраць вялікага князя Казіміра пакараны смерцю князь Іван Гальшанскі і князь Міхаіл Алелькавіч.
У 1579 годзе пасля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацка капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.
У 1704 годзе ў Нарве заключана пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне.
У 1919 годзе ўтворана Мінская беларуская школьная рада.

Хто нарадзіўся 30 жніўня

1866 год: Канстанцін Скірмунт, палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.
1954 год: Аляксандр Лукашэнка, 1-ы прэзідэнт Беларусі.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійская паэтэса Мэры Шэлі і рускі мастак Ісаак Левітан.

30 жніўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Мірона. Мірон-ветрагон абрывае лісце з дрэў, казалі ў народзе. Таксама ўспамінаюць Аліпія-іканапісца. Яго празвалі Ліпіем – па сугуччу і таму, што ён пісаў абразы на ліпавых дошках.
У гэты дзень дапамагалі ўдовам, працавалі на талаке ў дамах, дзе няма гаспадара.
Назіралі за надвор'ем: калі пахмурна або сонца ў хмару садзіцца, ненасце будзе яшчэ доўга, а калі надвор'е добрае – будзе ранняя вясна.
Стужка навiн
0