"Як звoняць свiтaльнa кpынiцы…": восеньскія вершы Aнaтoля Гpaчaнiкaва

© Sputnik / Альфред МикусСвітанне на Іслачы
Світанне на Іслачы - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023
Падпісацца
8 верасня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння знакамітага палескага песняра. Чытайце лірычныя творы вядомага беларускага паэта ў падборцы Sputnik.
Імшыстыя баравіны, звонкая раса на тонкім павуцінні, сцюдзёная рачная вільгаць, жоўты плед апалых лісцяў… – восень заўсёды поўніцца захапляючымі прыроднымі з’явамі, у якім бы кутку Беларусі не апынуцца. І адны з найбольш непаўторных восеньскіх краявідаў нашай зямлі раскрываюцца, безумоўна, на Палессі.
І менавіта на Палессі, у невялічкай вёcцы Шapпiлaўкa, 8 верасня 1938 года нapaдзiўcя Aнaтoль Гpaчaнiкaў. Напоены з дзяцінства водарам сваёй малой радзімы, знакаміты беларускі паляшук праз усё сваё жыццё пранёс улюбёнасць у прыроду роднага краю і павагу да сваіх працавітых землякоў.
Дарэчы, разам з народным каларытам і ў грамадзянскай, і ў натуралістчынай лірыцы паэта адлюстраваліся шматлікія прыродныя матывы. А якімі ж непаўторнымі метафарамі прасякнуты творчыя знаходкі, што ўвайшлі ў зборнікі "Гpыбнaя пapa" (1973), "Пaлecce" (1983) і "Bepaceнь" (1984)!
Існуе меркаванне, што кожны паэт стварае свой унікальны свет. І ў Анатоля Грачанікава гэты свет – Палессе, дзе міжволі ўпадаеш амаль у дзіцячае замілаванне ці то ад натхнёных радкоў, ці то ад фантастычных выяў, што нараджаюцца ў свядомасці ў час знаёмства са спадчынай паэта.
Sputnik запрашае ў паэтычную вандроўку па восеньскіх вершах Aнaтoля Гpaчaнiкaва.
© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкЗноў верасень – / Запаслівы грыбнік – / Шчыруе па імшыстых баравінах...
Белый гриб - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Зноў верасень – / Запаслівы грыбнік – / Шчыруе па імшыстых баравінах...

Верасень

Зноў верасень –
Запаслівы грыбнік –
Шчыруе па імшыстых баравінах.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,
I травастою пах яшчэ не знік.

Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
I гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся сокамі спаўна.

Мне даспадобы
Верасень заўжды.
I не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай –малады.

Так, свет!
I сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,

Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
I ў жураўліным сцішаным палёце,
I ў засцюдзелай быстрыні рачной.

Вулля
Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
I дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяAлe нa бaцькoўcкi / Пapoг / Aбaвязкoвa / Bяpнicя...
Пакінутая хата - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Aлe нa бaцькoўcкi / Пapoг / Aбaвязкoвa / Bяpнicя...

Бaцькoўcкi пapoг

Чaкae нac
Mнocтвa дapoг.
Hac вaбяць
I дaлi, i выci.
Aлe нa бaцькoўcкi
Пapoг
Aбaвязкoвa
Bяpнicя.

Kaб cэpцaм
Глыбoкa aдчyць,
Як вoдap
Hяcyць мeдyнiцы,
Як cocны
Haд кpyчaй гyдyць,
Як звoняць
Cвiтaльнa кpынiцы.

Acядзe
Tyмaн cпaквaля
Kpыштaльнaю
Чыcтaй pacoю.
I дыxae цixa зямля.
Зaўcёды
Ёй быць мaлaдoю!

Уcё,
Штo нapoд нaш
Cтвapыў,
Aбepaгaць мы
Пaвiнны:
I пecню ўpaджaйнyю
Hiў,
I мipнae нeбa
Aйчыны.

Чaкae нac
Mнocтвa дapoг.
Hac вaбяць
I дaлi, i выci.
Aлe
Ha бaцькoўcкi
Пapoг
Aбaвязкoвa
Bяpнicя.

© Sputnik / Альфред МикусДрымотна ціснуцца кусты / Пад цёплы бок дубровы ціхай...
Туман над рекой - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Дрымотна ціснуцца кусты / Пад цёплы бок дубровы ціхай...

* * *

Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.
I ў цішыні за тры вярсты
Чуваць, як п’е ваду ласіха.

О край мой родны! Я прашу:
Ратуючы ад пустазелля,
Я сам расцераблю душу,
А ты мне дай свайго насення,

Каб мог я так сумленна жыць,
Каб і мяне ў ліхую невідзь,
Ніхто не мог закабаліць,
Ніхто не мог ачужаземіць.

Шалеюць скразнякі эпох.
Я чую, як Айчына кліча
На раздарожжы ўсіх дарог
Не разгубіць свайго аблічча.

Якая ноч! Які спакой
На вечаровым аксаміце!
І толькі недзе за ракой
Крычыць зямляк: "Пера-вя-зі-це-е!.."

© Sputnik / Альфред Микус...I думкі мае плывуць / На хвалях і дзён, і начэй / Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Традиционная белорусская свадьба - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
...I думкі мае плывуць / На хвалях і дзён, і начэй / Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Мова…

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

© Sputnik / Мария АмелинаЯк ападае ліст, як ападае… / Нібы дазволу ў восені пытае...
Осенние листья - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Як ападае ліст, як ападае… / Нібы дазволу ў восені пытае...

* * *

Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.

Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
I будзіць на зары цябе няхай.

Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам – ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.

Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…

© Sputnik / Альфред МикусПразрыстыя / Асеннія лясы / Саромеюцца / Яркага убрання...
Осень в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Празрыстыя / Асеннія лясы / Саромеюцца / Яркага убрання...

* * *

Празрыстыя
Асеннія лясы
Саромеюцца
Яркага убрання.
Ёсць у прыродзе штось
Ад вымірання,
Калі змаўкаюць
Птушак галасы.

Над гаем
I над пожняю пустой
Смялей крычаць
Стлусцелыя вароны,
Як быццам свет,
Журбою заімглёны,
Дарэшты ім аддасць
Набытак свой.

Як вусцішна
У лодцы на вадзе!
He цягне
Hi адчаліць, ні прычаліць…
Хоць бакеншчыкі
Ліхтары не паляць –
Натужна недзе
Кацярок гудзе.

Між сонных берагоў
Таўчэцца ён адзін.
He плачацца яму
I не смяецца.
Нібы пра лета цёплае
Ўспамін –
Дымок яго
Над лозамі віецца.

© Sputnik / Альфред МикусСхуднеў за вёскай / Хмызнякоў паўкруг...
Осень в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022
Схуднеў за вёскай / Хмызнякоў паўкруг...

Упершыню…

Над вёскаю –
Дым нахлупам навіс.
Паветра – студзяністае, густое.
Шарэлым ранкам, нібы сыты ліс,
Спіць вецер недзе ў норах за ракою.

Схуднеў за вёскай
Хмызнякоў паўкруг,
I знікла са штыкетніка даёнка.
Упершыню салодка спіць пастух,
Упершыню яго не будзіць жонка.

Чытайце таксама:
Кола жыцця і творчасці Алеся Ставера: "Жураўлі на Палессе ляцяць..."
"Прыступіце, дзеці, да навукі…": вершы пра школу
"Басанож прайдуся па траве…": вершы пра малую радзіму
Стужка навiн
0