https://bel.sputnik.by/20220920/kakoj-segodnya-den-20-verasnya-1037704415.html
Які сёння дзень: 20 верасня 2022 года
Які сёння дзень: 20 верасня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні. 20.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-20T05:54+0300
2022-09-20T05:54+0300
2022-09-20T05:54+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102579/45/1025794576_0:78:1500:922_1920x0_80_0_0_60c37f877b916b933a3401eee426d7d5.jpg
У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 20 верасняХто нарадзіўся 20 верасняТаксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.20 верасня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджаю прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі свае грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яе звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з'есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102579/45/1025794576_84:0:1417:1000_1920x0_80_0_0_7867ecfb025a53efe9d22cc7df93a0a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 20 верасня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні.
У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 20 верасня
У 1620 годзе войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паражэнне ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
У 1944 годзе ў складзе БССР былі ўтвораны Гродзенская, Бабруйская і Маладзечанская вобласці, апошнія дзве былі скасаваныя ў 1954 і 1960 гг. адпаведна.
У 1945 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
У 1950 годзе ў Нью-Йорку пачала выходзіць газета "Беларус".
Хто нарадзіўся 20 верасня
1764 год: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
1810 год: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар.
1943 год: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца.
1959 год: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.
20 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.
20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджаю прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі свае грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.
У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яе звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з'есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.
У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.