Які сёння дзень: 28 верасня 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 28 верасня 2022 года
Які сёння дзень: 28 верасня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 28.09.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.
У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
1966 год: Міхаіл Орда, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіту Готфскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хвароб.
У народзе святога таксама называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка – не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу, – хутка будзе мароз.
На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.
Стужка навiн
0