Які сёння дзень: 9 кастрычніка 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 9 кастрычніка 2022 года
Які сёння дзень: 9 кастрычніка 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.10.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 83 дні.
Сёння адзначаецца сусветны дзень пошты. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 кастрычніка

У 1621 годзе войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.
У 1648 годзе войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяло Пінск.
У 1977 годзе паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна.

Хто нарадзіўся 9 кастрычніка

1924 год: Аляксандр Аксёнаў, беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
1932 год: Іван Калеснік, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар і дырыжор Каміль Сен-Санс, рускі жывапісец Мікалай Рэрых, а таксама заснавальнік і ўдзельнік гурта "The Beatles" Джон Ленан.

9 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Іаана (Яна) Багаслова. Ён таксама напісаў "Апакаліпсіс" – кнігу, якая завяршае Новы Запавет. Лічыцца, што Іаан Багаслоў таксама вучыў людзей пісаць абразы.
У вёсках да гэтага дня заканчвалі сеяць азімыя. У народзе казалі: "Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова". У вёсках пачыналі пасылаць сватоў і гуляць вяселлі.
Назіралі за надвор'ем: калі ў гэты дзень ідзе дождж, на працягу наступных тыдняў будзе дрэннае надвор'е, а калі цёпла і сонечна – дажджлівым будзе пачатак лета.
Стужка навiн
0