Які сёння дзень: 15 кастрычніка 2022 года

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 15 кастрычніка 2022 года
Які сёння дзень: 15 кастрычніка 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.10.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 77 дзён.
У гэты дзень у Віцебску ў 1925 годзе быў пушчаны першы аўтобус. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 кастрычніка

У 1925 годзе ў Віцебску быў пушчаны аўтобус.
У 1950 годзе ў амерыканскім Саўт-Рыверы было заснавана Аб'яднанне Праваслаўных Беларусаў.

Хто нарадзіўся 15 кастрычніка

1909 год: Сяргей Ракіта, беларускі паэт.
1931 год: Генрых Шумскі, беларускі скульптар.
1949 год: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.
1978 год: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Міхаіл Лермантаў і нямецкі філосаф Фрыдрых Ніцшэ.

15 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Кіпрыяна і Усцінні. Іх у народзе лічаць барацьбітамі са злымі чарамі, нячысцікамі і духамі.
Тыдзень пасля Пакроваў у некаторых мясцінах Беларусі называлі дзявоцкім летам – у адрозненні ад бабінага. Надвор'е ў гэты час звычайна добрае, сонечнае. Калі ў гэты час чулі гром, меркавалі, што снегу ўзімку не будзе.
Стужка навiн
0