Які сёння дзень: 16 лістапада 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 16 лістапада 2022 года
Які сёння дзень: 16 лістапада 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 45 дзён.
У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 лістапада

У 1812 годзе ў час вайны ад французскіх войск быў вызвалены Мінск.
У 1933 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і СССР.
У 1945 годзе была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
У 1955 годзе адбыўся пуск 1-й чаргі Мінскага гадзіннікавага завода.

Хто нарадзіўся 16 лістапада

1905 год: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік.
1923 год: Мікалай Крукоўскі, беларускі эстэтык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор Радольф Крэйцэр і расійскі военачальнік і палярны даследчык Аляксандр Калчак.

16 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Ганны. Яна была дачкой кіеўскага князя Усевалада Яраславіча і сястрой вялікага князя Уладзіміра Манамаха. Ганна адмовілася выходзіць замуж за візантыйскага прынца і прысвяціла сябе богу. Пры манастыры, які пабудаваў для яе Усевалад, была адкрыта першая ў Еўропе школа для дзяўчынак.
Таксама святкуецца сёння дзень Агапія-кросніка. Дзяўчыны садзіліся ткаць, бо верылі, што калі пачаць працу ў гэты дзень, хутка прыйдзе жаніх.
Калі ўвечары ў гэты дзень быў мароз, лічылі, што зіма будзе цёплай. Калі снег ужо ляжыць, але лісце з дрэў не апала – наступны год будзе неўраджайным.
Стужка навiн
0