Які сёння дзень: 18 лістапада 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 18 лістапада 2022 года
Які сёння дзень: 18 лістапада 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 43 дні.
Якія падзеі адбыліся 18 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 лістапада

У 1738 годзе быў падпісаны Венскі мірны дагавор.
У 1918 годзе ў Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўрада (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал Калчак.

Хто нарадзіўся 18 лістапада

1883 год: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч.
1902 год: Міхась Машара, беларускі паэт.
1931 год: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч.
1931 год: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар.
1963 год: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні
Таксама сёння нарадзіліся савецкі кінарэжысёр Эльдар Разанаў і гітарыст гурта Metallica Кірк Хэмет.

18 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іоны, а таксама пакутнікаў Галактыёна і Епістыміі. Дзяўчыны сёння моляцца аб жаніхах.
У лістападзе ў даўніну хлопцаў забіралі ў войска – толькі адзін сын у сям'і вызваляўся ад прызыву, каб было каму працаваць. Навабранцы развітваліся з роднымі, а ў дзень ад'езду праводзіць навабранца збіралася ўся вёска.
Калі ў гэты дзень на траве была шэрань, гэта значыць, пацяплее. Калі ж шэрань на галінках – зіма абяцае быць халоднай.
Стужка навiн
0