Які сёння дзень: 21 лістапада 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 21 лістапада 2022 года
Які сёння дзень: 21 лістапада 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 40 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень прывітанняў, а таксама Сусветны дзень тэлебачання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 лістапада

У 1368 годзе адбылася Тросненская бітва паміж войскам ВКЛ і атрадам Вялікага княства Маскоўскага.
У 1910 годзе ў Мінску быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
У 1926 годзе быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), зараз Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 21 лістапада

1869 год: Казімір Стаброўскі, беларускі жывапісец, педагог.
1925 год: Сямён Герус, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф Вальтэр і ісландская спявачка Б'ёрк.

21 лістапада ў народным календары

Сёння адзначаецца Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных сіл бясплотных.
Архангел Міхаіл лічыўся заступнікам ад грому. У гэты дзень унукі наведвалі сваіх бабуль і ўвогуле хадзілі адзін да аднаго ў госці. З Міхайлава дня ў асобных раёнах Беларусі жывёлу заганялі на зіму ў хлеў.
Звычайна на Міхайлаў дзень бывае пацяпленне. У народзе казалі: "На Міхайлу раздарожжа – да зімовага Міколы шляху не будзе". Дзень Міколы наступаў амаль праз месяц.
Калі ранкам на Міхайлу быў мароз, лічылася, што ў снежні і студзені будзе шмат снегу. Туман жа сведчыў пра адлігу.
Стужка навiн
0