Які сёння дзень: 4 снежня 2022 года

© Sputnik / Сергей ПушкинЯкі сёння дзень: 4 снежня 2022 года
Які сёння дзень: 4 снежня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 04.12.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 27 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень юрыста, а таксама свята Увядзення ў Храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 снежня

У 1939 годзе ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць.

Хто нарадзіўся 4 снежня

1911 год: Ісак Давідовіч, беларускі жывапісец і графік.
Таксама сёння нарадзіўся аўстрыйскі паэт Райнер Марыя Рыльке.

4 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца вялікае царкоўнае свята – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень бацькі Марыі, святыя Ганна і Іосіф, якія абяцалі прысвяціць дзіця Богу, прывялі трохгадовую дачку ў Іерусалімскі храм. Свята адносіцца да двунадзесятых.
З гэтым святам пачынаецца зімовы сезон. У народзе ў гэты дзень ладзілі гульні, каталіся на санях, рабілі снежных баб. Казалі: "На Увядзенне будзе лядзенне" і "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло" – гэта значыць, што ў гэты час імкліва халадала. Але здараліся часам і адлігі.
З 4 снежня пачыналіся кірмашы, на якіх прадавалі сані, футра і іншыя тавары, што спатрэбяцца, каб паспяхова перазімаваць.
Лічылася, што калі на Увядзенне выпадзе снег, ён праляжыць да самай вясны. Калі быў сільны мароз, лета будзе гарачым.
Стужка навiн
0