https://bel.sputnik.by/20221221/Adznachaem-zimovy-soncavarot-1026604899.html
Сонца на лета – зіма на мароз: прыкметы зімовага сонцавароту
Сонца на лета – зіма на мароз: прыкметы зімовага сонцавароту
У чацвер 22 снежня ў 00:48 па мінскім часе адбудзецца астранамічнае зімовае сонцастаянне. Пра гэтую з’яву ў народным жыцці і звязаныя з ёй прыкметы распавядае... 21.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-21T14:53+0300
2022-12-21T14:53+0300
2022-12-21T14:53+0300
спадчына
культура
беларусь
ларыса мятлеўская
этнограф
народныя прыкметы
прыкметы
прырода
прыродныя з'явы
прагноз надвор'я
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102665/97/1026659752_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_a0cf96eb884167a1ab3187671a31ce5a.jpg
Да праваслаўных Каляд застаецца два тыдні, а вось каталіцкія літаральна на носе. Але перш адзначаем зімовы сонцаварот.Памятаеце, як улетку каля купальскага вогнішча дзяўчаты спявалі:І вось урэшце надышоў час, калі стала ўсё наадварот. Дзень няспынна пачаў павялічвацца. Праўда пакуль што нязначна, але ад чакання цяпла наперадзе становіцца весялей на душы. Можна пачынаць марыць пра летні адпачынак.Дзень зімовага сонцавароту, даты якога залежаць ад зруху ў календары, адзначаецца практычна ва ўсіх сусветных культурах.Сонца – крыніца ўсякага дабра і ласкіПра вельмі дарагога чалавека кажуць "дарагі, як сонейка яснае", пра некага светлага, прыветнага і мілага – "ясны, як яснае сонейка", пра румянае дзіця – "румяны, як сонейка раненька".У беларускім фальклоры сонца – вялікае касмічнае Божае вогнішча.Захаваліся шматлікія ўяўленні нашых продкаў аб сонцы, як жывой істоце. Так, напрыклад, меркавалася, што сонца працуе ўвесь дзень з ранку да цямна, а ноччу адпачывае:Таксама здаўна сонца атаясамлівалася з маці, бо як і яна, свяціла дорыць ласку і цеплыню:Вядома, што па народных уяўленнях, дзесьці далёка ў блакіце жыве нябесная сям’я.У архаічных міфах сонца і месяц увасабляюць ідэальную шлюбную пару. Часам у калядных песнях у Сонцы бачылася ідэальная гаспадыня, у Месяцы – ідэальны гаспадар, а вось зоркі лічыліся іх дзеткамі. Падворак жа ўвасабляўся як ідэальна ўпарадкаваны Сусвет.І, канешне ж, з сонцам заўсёды атаясамліваўся круглы посуд і некаторыя народныя стравы – перш за ўсё, бліны – якія па форме і колеры нагадвалі дзённае свяціла.Сонца варожыць надвор’еГэта цяпер надвор’е на заўтра нам падкажа тэлебарометар і інтэрнэт. А даўней, калі не было ўсіх гэтых сучасных выгод, людзі навучыліся складаць метэаралагічны прагноз, назіраючы за прыродай:Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102665/97/1026659752_196:0:2927:2048_1920x0_80_0_0_9ab1bd041927491979c50287ca2de15a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
зімовы сонцаварот ларыса мятлеўская этнограф сонца зіма лета мароз снег прыкметы народныя традыцыі беларусь культура зимнее солнцестояние лариса метлевская этнограф солнце зима мороз приметы народные традиции
зімовы сонцаварот ларыса мятлеўская этнограф сонца зіма лета мароз снег прыкметы народныя традыцыі беларусь культура зимнее солнцестояние лариса метлевская этнограф солнце зима мороз приметы народные традиции
Сонца на лета – зіма на мароз: прыкметы зімовага сонцавароту
У чацвер 22 снежня ў 00:48 па мінскім часе адбудзецца астранамічнае зімовае сонцастаянне. Пра гэтую з’яву ў народным жыцці і звязаныя з ёй прыкметы распавядае этнограф Ларыса Мятлеўская.
Да праваслаўных Каляд застаецца два тыдні, а вось каталіцкія літаральна на носе. Але перш адзначаем зімовы сонцаварот.
Памятаеце, як улетку каля купальскага вогнішча дзяўчаты спявалі:
"Сёння ночка маленька,
Я не выспалася.
А я дня ўкарачу
Трошкі ночку прытачу".
І вось урэшце надышоў час, калі стала ўсё наадварот. Дзень няспынна пачаў павялічвацца. Праўда пакуль што нязначна, але ад чакання цяпла наперадзе становіцца весялей на душы. Можна пачынаць марыць пра летні адпачынак.
Дзень зімовага сонцавароту, даты якога залежаць ад зруху ў календары, адзначаецца практычна ва ўсіх сусветных культурах.
Сонца – крыніца ўсякага дабра і ласкі
Пра вельмі дарагога чалавека кажуць "дарагі, як сонейка яснае", пра некага светлага, прыветнага і мілага – "ясны, як яснае сонейка", пра румянае дзіця – "румяны, як сонейка раненька".
У беларускім фальклоры сонца – вялікае касмічнае Божае вогнішча.
Захаваліся шматлікія ўяўленні нашых продкаў аб сонцы, як жывой істоце. Так, напрыклад, меркавалася, што сонца працуе ўвесь дзень з ранку да цямна, а ноччу адпачывае:
"Сонейка рана падымаецца з-за зямлі і коціцца па небу на захад, каб потым увечары зайсці пад зямлю. Там яно адпачывае, а потым зноў падымаецца".
Таксама здаўна сонца атаясамлівалася з маці, бо як і яна, свяціла дорыць ласку і цеплыню:
"Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае ды хукае на ўсіх, як матка на сваіх дзетак".
Вядома, што па народных уяўленнях, дзесьці далёка ў блакіце жыве нябесная сям’я.
У архаічных міфах сонца і месяц увасабляюць ідэальную шлюбную пару. Часам у калядных песнях у Сонцы бачылася ідэальная гаспадыня, у Месяцы – ідэальны гаспадар, а вось зоркі лічыліся іх дзеткамі. Падворак жа ўвасабляўся як ідэальна ўпарадкаваны Сусвет.
І, канешне ж, з сонцам заўсёды атаясамліваўся круглы посуд і некаторыя народныя стравы – перш за ўсё, бліны – якія па форме і колеры нагадвалі дзённае свяціла.
Сонца варожыць надвор’е
Гэта цяпер надвор’е на заўтра нам падкажа тэлебарометар і інтэрнэт. А даўней, калі не было ўсіх гэтых сучасных выгод, людзі навучыліся складаць метэаралагічны прагноз, назіраючы за прыродай:
калі у час захаду назіраюцца бледнае сонца і збіраюцца сіваватыя хмары, абавязкова заўтра будзе дождж;
калі на сонцаварот свяціла чырванейшае і яснае, чым звычайна, а да таго і вецер вее ад усходу ці поўначы, – будзе моцны мароз;
калі неба ноччу яснае, то і днём надвор’е будзе сонечным;
чырвонае неба, калі сонца заходзіць, сведчыць аб надыходзячых маразах;
з’яўляюцца на сонцаварот "слупы" каля сонца – хутка чакаць марознае надвор’е.
Зімовы квасок для смачнага посту, або
Перадкалядны гірос"Бабскае" свята, або
Дзень варэнікаў"Скачком бліны!": галоўная масленічная страва па старажытных рэцэптах