Які сёння дзень: 16 студзеня 2023 года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 16 студзеня 2023 года
Які сёння дзень: 16 студзеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 349 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
1940 год: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.
У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад ведзьмаў, якія, па павер'і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавік або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хляве нешта смачнае.
Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор'е.
Стужка навiн
0