Які сёння дзень: 7 лютага 2023 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 7 лютага 2023 года
Які сёння дзень: 7 лютага 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2023
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 327 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 лютага

У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.

Хто нарадзіўся 7 лютага

1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
1881 год: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў "Нашай Нівы".
1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.

7 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Рыгора Багаслова.
У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было неветліва, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.
Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор'і ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.
Стужка навiн
0