Стрэчанне Гасподняе: што можна і нельга рабіць у гэты дзень

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкВерніца ў царкве
Верніца ў царкве - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2023
Падпісацца на
Другая назва сённяшняга свята – Грамніцы. Пра гісторыю народнага і праваслаўнага свята, а таксама прыкметы ды правілы паводзін у гэты дзень чытайце ў спецыяльнай даведцы Sputnik.
15 лютага праваслаўны свет адзначае адно з самых важных царкоўных свят "Сретенье". З цягам часу стараславянская назва ператварылася на беларускай зямлі ў "Стрэчанне" або "Устрэчанне". Аднак, нягледзячы на розначытанні, азначае свята "Сустрэчу".
У хрысціянскім календары маецца на ўвазе сустрэча Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімяонам і Ганнай прарочыцай, што адначасова сімвалічна разумеецца як сустрэча Старога і Новага запаветаў.
© Sputnik / Сергей Пятаков /  / Перайсці ў медыябанкБіблія
Божественная литургия - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
Біблія
Існуе ў сённяшняга старажытнага свята і іншая назва – Грамніцы, якое было калісьці святам жывога агню і мае язычніцкія карані.
Гэтакая назва звязана з даўнім богам грымот і маланак Грамаўніком ці інакш Перуном.
© Pixabay / skeeze / Грамніцы звязаны са старадаўнім язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком
Летняя гроза, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
Грамніцы звязаны са старадаўнім язычніцкім богам грымот і маланак Грамаўніком
Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.
Старажытныя Грамніцы, як і Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі і забаронамі. Знаёмцеся з прыкметамі вялікага свята і асноўнымі правіламі паводзін у гэты святочны дзень у спецыяльнай даведцы Sputnik.
© Sputnik / Альфрэд МікусГрамніцы, як і Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі
Грамніцы-2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
Грамніцы, як і Стрэчанне, звязаны са шматлікімі традыцыямі

Народныя прыкметы на Грамніцы:

калі пачалася адліга – вясна будзе халаднаватай і сырой;
зорнае неба і завіруха ў Грамніцы – вясна прыйдзе не хутка;
у дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў;
ветранае надвор’е прынясе багаты ўраджай пладовых дрэў.
© Sputnik / Лариса МетлевскаяКалі ў дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў
Вясковы краявід на стрэчанне - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
Калі ў дзень свята свеціць сонца – да заканчэння маразоў

Што можна рабіць на Стрэчанне:

маліцца за здароўе і дабрабыт;
надаваць час сям’і і гаспадарцы;
наведваць храмы і спавядацца;
адпускаць усе дрэнныя думкі, страхі і сумненні;
віншаваць родных і блізкіх.
© Sputnik / В. Робинов / Перайсці ў медыябанкНа Стрэчанне неабходна маліцца за здароўе і дабрабыт
Фреска Сретение - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
На Стрэчанне неабходна маліцца за здароўе і дабрабыт

Забароны на Стрэчанне:

пачынаць новыя справы;
лаяцца і спрачацца з блізкімі;
злавацца і лаяцца наогул;
займацца генеральнай уборкай;
адпраўляцца ў далёкі шлях.
Адварная грудзінка - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2023
"Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася", або Грамніцы-паўзіміцы
Стужка навiн
0