Які сёння дзень: 23 лютага 2023 года

© Sputnik / Роман ШантарЯкі сёння дзень: 23 лютага 2023 года
Які сёння дзень: 23 лютага 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2023
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 311 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 лютага

У 1563 годзе рускія войскі на чале з царом Іванам IV пасля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны.

Хто нарадзіўся 23 лютага

1891 год: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
1931 год: Яўген Бабосаў, беларускі філосаф.
Таксама сёння нарадзіліся мастак Казімір Малевіч і расійскі акцёр Алег Янкоўскі.

23 лютага ў народным календары

Палова Маслянічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.
Да таго ж сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Прохара і вялікапакутніка Харлампія. Яму моляцца пра пазбаўленне ад голаду і паляпшэнні фінансавага становішча.
Мароз у гэты дзень прадвяшчае, што сакавік будзе цёплы. Увогуле з 23 лютага маразы пачынаюць слабець.
Стужка навiн
0