https://bel.sputnik.by/20230226/Yak-snnya-dzen-26-lyutaga-1040309202.html
Які сёння дзень: 26 лютага 2023 года
Які сёння дзень: 26 лютага 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён. 26.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-26T05:53+0300
2023-02-26T05:53+0300
2023-02-26T05:53+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0b/1058639327_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_08c4ff760f04c997ed5a0ae08941403a.jpg
Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 26 лютагаХто нарадзіўся 26 лютагаТаксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.26 лютага ў народным календарыАпошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Маслёнкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакус, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і поспех у справах.Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0b/1058639327_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_81574d1542451ee783064c5fcd1cfe4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 26 лютага 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 26 лютага
У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Хто нарадзіўся 26 лютага
1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.
26 лютага ў народным календары
Апошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Маслёнкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.
Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакус, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і поспех у справах.
Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.