Які сёння дзень: 14 сакавіка 2023 года

© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 14 сакавіка 2023 года
Які сёння дзень: 14 сакавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2023
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.
Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 сакавіка

У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Хто нарадзіўся 14 сакавіка

1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.

14 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця.
У гэты дзень назіралі за надвор'ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплым. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.
Стужка навiн
0