Які сёння дзень: 18 сакавіка 2023 года

© Pixabay / Які сёння дзень: 18 сакавіка 2023 года
Які сёння дзень: 18 сакавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2023
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 288 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 сакавіка

У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.

Хто нарадзіўся 18 сакавіка

1983 год: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.

18 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара.
Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод. Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу. Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.
Стужка навiн
0