Які сёння дзень: 20 сакавіка 2023 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 20 сакавіка 2023 года
Які сёння дзень: 20 сакавіка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 20.03.2023
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца семдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 286 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астралогіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 сакавіка

У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.

Хто нарадзіўся 20 сакавіка

1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька беларускага паэта Максима Багдановіча.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі палітычны і вайсковы дзеяч Мікалай Гікала і нарвежскі драматург Генрых Ібсен.

20 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых.
У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор'е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць.
Калі далягляд 20 сакавіка сіні, хутка пацяплее. Халоднае і пахмурнае надвор'е прадвяшчае замаразкі.
Стужка навiн
0