Які сёння дзень: 3 мая 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 3 мая 2023 года
Які сёння дзень: 3 мая 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2023
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.
Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 мая

У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 мая

1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікола Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіны. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскай мовы перакладаецца як "лахманы").
Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымы былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.
Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор'е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.
Стужка навiн
0