https://bel.sputnik.by/20230506/Yak-snnya-dzen-6-maya-1041022423.html
Які сёння дзень: 6 мая 2023 года
Які сёння дзень: 6 мая 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён. 06.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-06T05:58+0300
2023-05-06T05:58+0300
2023-05-10T11:58+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1c/1074930906_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_a9516edb8e87fbb0008797a1f439c699.jpg
Якія падзеі адбыліся 6 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 6 маяХто нарадзіўся 6 маяТаксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.6 мая ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермаганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юрый Вясновы.Георгія Перамаганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб і ведзьмаў.Існавала шмат павер'яў і традыцый, звязаных з Юр'евым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць ваўкі.Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.Таксама ў свята, звязанае з урадлівасцю, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоднасці. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1c/1074930906_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_03c74bd8efa6f2a1788ab2997b5ee6db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 6 мая 2023 года
05:58 06.05.2023 (абноўлена: 11:58 10.05.2023) Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 6 мая
У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
У 1989 годзе адбыўся канцэрт знакамітай групы "Кіно", які стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў.
Хто нарадзіўся 6 мая
1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.
1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.
6 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермаганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юрый Вясновы.
Георгія Перамаганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб і ведзьмаў.
Існавала шмат павер'яў і традыцый, звязаных з Юр'евым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць ваўкі.
Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.
Таксама ў свята, звязанае з урадлівасцю, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоднасці. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.