"Як звoняць свiтaльнa кpынiцы…": восеньскія вершы Aнaтoля Гpaчaнiкaва
![Світанне на Іслачы Світанне на Іслачы - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2023](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/07/1064515386_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_ed6b694a13b890d09d3f89c748c78e28.jpg)
![Белый гриб Белый гриб - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101535/92/1015359220_0:0:2843:2048_1920x0_80_0_0_1a9e51f458a79ae29a085c1395c44c9a.jpg)
Верасень
Зноў верасень –
Запаслівы грыбнік –
Шчыруе па імшыстых баравінах.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,
I травастою пах яшчэ не знік.
Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
I гронкі ацяжэлыя каліны
Насыціліся сокамі спаўна.
Мне даспадобы
Верасень заўжды.
I не таму, што ў ім я нарадзіўся.
У верасні мне свет увесь адкрыўся
У спеласці сакоўнай –малады.
Так, свет!
I сам я ў вераснёвы час,
Прасвечаны святлом яго, як гронка,
Спяваю і не ціха, і не звонка
Для вас, абшары родныя, для вас,
Шчымліва
Адчуваючы душой
Закончаную яснасць у прыродзе,
I ў жураўліным сцішаным палёце,
I ў засцюдзелай быстрыні рачной.
Вулля
Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
I дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.
![Пакінутая хата Пакінутая хата - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102832/58/1028325815_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_ddb4c393e8b1582163c075b3bba01152.jpg)
Бaцькoўcкi пapoг
Чaкae нac
Mнocтвa дapoг.
Hac вaбяць
I дaлi, i выci.
Aлe нa бaцькoўcкi
Пapoг
Aбaвязкoвa
Bяpнicя.
Kaб cэpцaм
Глыбoкa aдчyць,
Як вoдap
Hяcyць мeдyнiцы,
Як cocны
Haд кpyчaй гyдyць,
Як звoняць
Cвiтaльнa кpынiцы.
Acядзe
Tyмaн cпaквaля
Kpыштaльнaю
Чыcтaй pacoю.
I дыxae цixa зямля.
Зaўcёды
Ёй быць мaлaдoю!
Уcё,
Штo нapoд нaш
Cтвapыў,
Aбepaгaць мы
Пaвiнны:
I пecню ўpaджaйнyю
Hiў,
I мipнae нeбa
Aйчыны.
Чaкae нac
Mнocтвa дapoг.
Hac вaбяць
I дaлi, i выci.
Aлe
Ha бaцькoўcкi
Пapoг
Aбaвязкoвa
Bяpнicя.
![Туман над рекой Туман над рекой - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327143_0:0:1800:1200_1920x0_80_0_0_21c4638817da440b5e6e3792e776f8d5.jpg)
* * *
Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.
I ў цішыні за тры вярсты
Чуваць, як п’е ваду ласіха.
О край мой родны! Я прашу:
Ратуючы ад пустазелля,
Я сам расцераблю душу,
А ты мне дай свайго насення,
Каб мог я так сумленна жыць,
Каб і мяне ў ліхую невідзь,
Ніхто не мог закабаліць,
Ніхто не мог ачужаземіць.
Шалеюць скразнякі эпох.
Я чую, як Айчына кліча
На раздарожжы ўсіх дарог
Не разгубіць свайго аблічча.
Якая ноч! Які спакой
На вечаровым аксаміце!
І толькі недзе за ракой
Крычыць зямляк: "Пера-вя-зі-це-е!.."
![Традиционная белорусская свадьба Традиционная белорусская свадьба - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104248/49/1042484932_0:0:1600:1067_1920x0_80_0_0_d54c75665086a7343108acf35cecba1e.jpg)
Мова…
Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
![Осенние листья Осенние листья - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0b/1057106739_0:0:1800:1200_1920x0_80_0_0_4042d1b2e0de34cc5a47e3ad87583366.jpg)
* * *
Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
I будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам – ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…
![Осень в Беларуси Осень в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696178_0:0:1600:1067_1920x0_80_0_0_ef77e973361e3a562fff469dc345cd9a.jpg)
* * *
Празрыстыя
Асеннія лясы
Саромеюцца
Яркага убрання.
Ёсць у прыродзе штось
Ад вымірання,
Калі змаўкаюць
Птушак галасы.
Над гаем
I над пожняю пустой
Смялей крычаць
Стлусцелыя вароны,
Як быццам свет,
Журбою заімглёны,
Дарэшты ім аддасць
Набытак свой.
Як вусцішна
У лодцы на вадзе!
He цягне
Hi адчаліць, ні прычаліць…
Хоць бакеншчыкі
Ліхтары не паляць –
Натужна недзе
Кацярок гудзе.
Між сонных берагоў
Таўчэцца ён адзін.
He плачацца яму
I не смяецца.
Нібы пра лета цёплае
Ўспамін –
Дымок яго
Над лозамі віецца.
![Осень в Беларуси Осень в Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057696407_0:0:1500:1000_1920x0_80_0_0_693712db73b0e58aa5a6059f812c9845.jpg)
Упершыню…
Над вёскаю –
Дым нахлупам навіс.
Паветра – студзяністае, густое.
Шарэлым ранкам, нібы сыты ліс,
Спіць вецер недзе ў норах за ракою.
Схуднеў за вёскай
Хмызнякоў паўкруг,
I знікла са штыкетніка даёнка.
Упершыню салодка спіць пастух,
Упершыню яго не будзіць жонка.