https://bel.sputnik.by/20231210/Yak-snnya-dzen-10-snezhnya-1038993226.html
Які сёння дзень: 10 снежня 2023 года
Які сёння дзень: 10 снежня 2023 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 21 дзень. 10.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-10T05:56+0300
2023-12-10T05:56+0300
2023-12-10T05:56+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069539365_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_d6f5af4c175da6ade1db35df4c448077.jpg
Сёння святкуецца Дзень праў чалавека, а таксама Міжнародны дзень праў жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 10 снежняХто нарадзіўся 10 снежняТаксама сёння нарадзіліся рускі паэт Мікалай Някрасаў і англійскі матэматык Ада Лаўлейс.10 снежня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Рамана Цудатворца. Жанчыны прасілі гэтага святога пазбавіць іх бясплоддзя.Рыбакі 10 снежня не выходзілі на промысел – лічылася, што ў гэты дзень уся рыба хаваецца. Затое хадзілі ў лес шукаць рогі ласёў, якія скідалі іх узімку.У гэты дзень назіралі за жывёламі і птушкамі. Калі каровы пырхалі – чакалі маразоў, вераб'і весела спявалі – адлігу. Калі дым уздымаецца ў неба слупам, будзе халадаць.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069539365_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_76cc58de8897f851283d6993eb215a00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 10 снежня 2023 года
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 21 дзень.
Сёння святкуецца Дзень праў чалавека, а таксама Міжнародны дзень праў жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 10 снежня
У 1589 годзе Кобрыну быў нададзены герб.
У 1918 годзе Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
У 1963 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга калійнага камбіната ў Салігорску.
1870 год: Фердынанд Рушчыц, жывапісец і педагог.
1852 год: Вандалін Шукевіч, беларускі і польскі археолаг і этнограф.
1930 год: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец.
1951 год: Алесь Каско, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Мікалай Някрасаў і англійскі матэматык Ада Лаўлейс.
10 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Рамана Цудатворца. Жанчыны прасілі гэтага святога пазбавіць іх бясплоддзя.
Рыбакі 10 снежня не выходзілі на промысел – лічылася, што ў гэты дзень уся рыба хаваецца. Затое хадзілі ў лес шукаць рогі ласёў, якія скідалі іх узімку.
У гэты дзень назіралі за жывёламі і птушкамі. Калі каровы пырхалі – чакалі маразоў, вераб'і весела спявалі – адлігу. Калі дым уздымаецца ў неба слупам, будзе халадаць.