Які сёння дзень: 19 снежня 2023 года

© Sputnik / Сергей ПушкинЯкі сёння дзень: 19 снежня 2023 года
Які сёння дзень: 19 снежня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 снежня

У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П. І. Чайкоўскага.
У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 снежня

1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.
1936 год: Мікалай Чырык, дыктар Беларускага Радыё, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
1946 год: Ларыса Кустова, беларуская архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.

19 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.
У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў'і і шчасці.
На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.
Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы вясной.
Стужка навiн
0