https://bel.sputnik.by/20231230/Zagadk-pra-zmu--Novy-God-dlya-dzyatsey-pad-elachku-1038907113.html
Загадкі пра Новы год, Дзеда Мароза і зіму: для дзяцей пад ёлачку
Загадкі пра Новы год, Дзеда Мароза і зіму: для дзяцей пад ёлачку
Sputnik Беларусь
Хутка Новы год, і дзетвару чакае сустрэча з Дзедам Марозам, які падрыхтаваў не толькі цікавыя падарункі. Чытайце ў падборцы Sputnik зімовыя загадкі для самых... 30.12.2023, Sputnik Беларусь
2023-12-30T09:32+0300
2023-12-30T09:32+0300
2023-12-31T20:42+0300
цiкавосткi
культура
зіма
дзеці
дзед мароз
снег
ёлка
падарункі
грамадства
бацькі і дзеці
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104335/41/1043354133_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_d18ded6cdc054d4616a560633a81b981.jpg
Ужо зусім хутка настане галоўнае зімовае свята, якое з нецярпеннем чакаюць усе, і асабліва – дзеці. Многія бацькі ўжо даўно ўпрыгожылі свае кватэры і дамы зіхатлівымі гірляндамі, набылі ў крамах цукеркі, а на навагодніх кірмашах – зялёную лясную прыгажуню – ёлку.І, зразумела, які ж Новы год без падарункаў, што звычайна Дзед Мароз хавае пад святочную ёлку для самых паслухмяных дзетак! Таму спадзяемся, што падарункі атрымаюць, вядома, усе.А каб свята прайшло найбольш весела і цікава, Sputnik віншуе з надыходзячым Новым годам і прапануе святочную падборку навагодніх і зімовых загадак, якую можна загадаць сваім маленькім і каханым дзеткам.Жадаем вам вясёлага і чароўнага свята!Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104335/41/1043354133_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_95e7f2730e6088d09331268d2ab967ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загадкі пра новы год дзед мароз зіма дзеці ёлка ялінка снег снегавік санкі лядзяш падарункі гірлянды шары культура свята беларусь вершы спадчына загадки про новый 2024 год дед мороз зима дети ёлочка снеговик санки сосулька подарки гирлянды праздник наследие
загадкі пра новы год дзед мароз зіма дзеці ёлка ялінка снег снегавік санкі лядзяш падарункі гірлянды шары культура свята беларусь вершы спадчына загадки про новый 2024 год дед мороз зима дети ёлочка снеговик санки сосулька подарки гирлянды праздник наследие
Загадкі пра Новы год, Дзеда Мароза і зіму: для дзяцей пад ёлачку
09:32 30.12.2023 (абноўлена: 20:42 31.12.2023) Хутка Новы год, і дзетвару чакае сустрэча з Дзедам Марозам, які падрыхтаваў не толькі цікавыя падарункі. Чытайце ў падборцы Sputnik зімовыя загадкі для самых маленькіх.
Ужо зусім хутка настане галоўнае зімовае свята, якое з нецярпеннем чакаюць усе, і асабліва – дзеці. Многія бацькі ўжо даўно ўпрыгожылі свае кватэры і дамы зіхатлівымі гірляндамі, набылі ў крамах цукеркі, а на навагодніх кірмашах – зялёную лясную прыгажуню – ёлку.
І, зразумела, які ж Новы год без падарункаў, што звычайна Дзед Мароз хавае пад святочную ёлку для самых паслухмяных дзетак! Таму спадзяемся, што падарункі атрымаюць, вядома, усе.
А каб свята прайшло найбольш весела і цікава, Sputnik віншуе з надыходзячым Новым годам і прапануе святочную падборку навагодніх і зімовых загадак, якую можна загадаць сваім маленькім і каханым дзеткам.
Жадаем вам вясёлага і чароўнага свята!
* * *
Вецер хай не завывае,
Хай ён нам не пагражае,
Не баімся мы пагроз,
Побач з намі…
(Дзед Мароз)
* * *
Знаюць, пэўна, ўсе рабяты,
Што надыдзе хутка свята,
Свята даўняе і новае,
Свята светлае, зімовае,
Хутка ўжо да нас, народ,
Завітае …
(Новы год)
* * *
Ён ляціць, кружыць над намі,
Рыпае ў нас пад нагамі.
(сняжок)
* * *
Зімой жыве сярод двара,
Яго зляпіла дзетвара.
Цяпло як прыйдзе незнарок –
Ён сыдзе хутка ў ручаёк.
(снегавік)
* * *
Ён і добры, ён і строгі,
Барада, чырвоны нос.
Хто ў гасцях у дзетак сёння?
Ну, канешне, …
(Дзед Мароз)
* * *
Зверху ён на ўсіх садзіцца
І нікога не баіцца.
(снег)
* * *
Сябры штурхаюць іх з гары,
Ляцець уніз – забава!
А вось на горку несці іх
Бывае нецікава!
(санкі)
* * *
Празрыстая морква
Пад дахам вісіць.
Як сонейка гляне –
Яна заблішчыць.
(лядзяш)
* * *
Любіць ён дзяўбці рабіну
У марозную часіну,
Грудка ў колер, як зара.
Сустракайце…
(снегіра)
* * *
Тузануў яе за ножку –
Паляцелі стужкі-крошкі.
(хлапушка)
* * *
Вось ідзе якісьці дзед,
А ў руках яго букет,
І не з кветак і з лістоў,
А з сняжкоў і ледзяшоў.
Прыходзіць ён у зімовы вечар,
Каб запаліць на ёлцы свечы.
Барадою ўвесь зарос.
Што за дзед ён? …
(Дзед Мароз)
* * *
З лесу зімняга прывозяць,
Да яе цукеркі носяць,
Цацкі ды гірлянд вясёлкі,
А завуць красуню – …
(ёлка)
"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…":
вершы пра Новы годКулінарная машына часу, або
Святкуем Новы год смачна"Скрыпяць асверы на марозе":
зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў