https://bel.sputnik.by/20240111/Yak-snnya-dzen-11-studzenya-1039424417.html
Які сёння дзень: 11 студзеня 2024 года
Які сёння дзень: 11 студзеня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 355 дзён. 11.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-11T05:54+0300
2024-01-11T05:54+0300
2024-01-11T05:54+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102684/12/1026841257_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_a4a9800821a4e191d91e8bbc8bd4ce64.jpg
Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 11 студзеняХто нарадзіўся 11 студзеняТаксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Хофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.11 студзеня ў народным календарыСёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлят. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.Назіралі за дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102684/12/1026841257_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_4ab98187ea8ce22cfc39454b657081e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 11 студзеня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 355 дзён.
Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 11 студзеня
У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім.
У 1862 годзе выйшла першая беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".
Хто нарадзіўся 11 студзеня
1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Хофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.
11 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлят. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.
Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.
Назіралі за дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.