https://bel.sputnik.by/20240112/yak-snnya-dzen-12-studzenya-2022-1039426312.html
Які сёння дзень: 12 студзеня 2024 года
Які сёння дзень: 12 студзеня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дванаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 354 дні. 12.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-12T05:55+0300
2024-01-12T05:55+0300
2024-01-12T05:55+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103941/30/1039413032_0:167:1601:1067_1920x0_80_0_0_524e0116109f883058a1d8dd0ad09eba.jpg
Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 12 студзеняХто нарадзіўся 12 студзеняТаксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.12 студзеня ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103941/30/1039413032_20:0:1443:1067_1920x0_80_0_0_1009d231e14d2d6262931ac590b5f0b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 12 студзеня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дванаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 354 дні.
Якія падзеі адбыліся 12 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 12 студзеня
У 1581 годзе Пінск атрымаў герб.
У 1591 годзе Мінск атрымаў герб.
У 1895 годзе У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя.
У 2007 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.
Хто нарадзіўся 12 студзеня
1888 год: Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, другі рэктар БДУ.
1901 год: Антаніна Абрэмбская-Яблонская, польскі мовазнавец, якая склала "Падручны польска-беларускі слоўнік", першы і шматгадовы кіраўнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта.
1941 год: Уладзімір Мулявін, заснавальнік "Песняроў", народны артыст Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся французскі казачнік Шарль Перо, амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан і японскі пісьменнік Харукі Муракамі.
12 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Анісіі Салунскай. Ёй маліліся людзі, якія пакутвалі ад захворванняў страўніка.
У гэты дзень рэзалі дамашнюю птушку і свіней. У народзе верылі, што па вантробах жывёл можна прадказаць, якая будзе зіма: калі печань тоўстая, з тлушчам, прыйдуць маразы, без тлушчу – да цёплай зімы, пусты страўнік сведчыў пра зацяжную зіму, а роўная селязёнка прадказвала надыход халадоў.
12 студзеня забаранялася шыць і прасці, а таксама саліць ежу.
Калі гэты дзень быў сонечны, гэта сведчыла пра тое, што хутка вернуцца пералётныя птушкі.