https://bel.sputnik.by/20240118/yak-snnya-dzen-18-studzenya-2022-1039483436.html
Які сёння дзень: 18 студзеня 2024 года
Які сёння дзень: 18 студзеня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца васемнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 348 дзён. 18.01.2024, Sputnik Беларусь
2024-01-18T05:53+0300
2024-01-18T05:53+0300
2024-01-18T05:53+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0d/1071148202_0:159:3078:1890_1920x0_80_0_0_04cc3315c8b1a858154733dae94da239.jpg
Якія падзеі адбыліся 18 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 18 студзеняХто нарадзіўся 18 студзеняТаксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн, англа-амерыканскі акцёр Кэры Грант і амерыканскі акцёр Кевін Костнер.18 студзеня ў народным календарыСёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця, або Галодны вечар. У гэты час прыпыняліся застоллі і гулянні, людзі рыхтаваліся да посту, варылі прэсную куццю без алею і тварагу.Сёння апошні вечар, калі дзяўчыны маглі паваражыць на нарачонага. Існавала шмат спосабаў даведацца пра свой лёс. Напрыклад, трэба было зняць з нагі абутак і кінуць яго за плот – у які бок ён лёг наском, адтуль і будзе жаніх.Таксама перад сном дзяўчыны часалі валасы і клалі грэбень пад падушку са словамі: "Хто прыйдзе і мяне прычэша?". У сне павінен быў з'явіцца нарачоны.Напярэдадні Вадохрышча нельга прыбіраць у хаце, мыць бялізну, сварыцца і крыўдзіць каго-небудзь. Нельга таксама пазычаць грошы.Калі 18 студзеня ішоў снег, гэта было добрым знакам – будзе добры ўраджай мёду. Але завіруха прадвяшчала, што і праз тры месяцы будзе снег.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/0d/1071148202_174:0:2905:2048_1920x0_80_0_0_bf62bfd6b785b388d00cd099b0947033.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 18 студзеня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца васемнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 348 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 18 студзеня
У 1401 годзе ў Вільні Вітаўт разам з епіскапамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
У 1921 годзе было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
Хто нарадзіўся 18 студзеня
1882 год: Іосіф Лангбард, беларускі савецкі архітэктар.
1895 год: Лявон Більдзюкевіч, беларускі педагог, матэматык.
1903 год: Аляксандр Фурсенка, беларускі навуковец-палеантолаг.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн, англа-амерыканскі акцёр Кэры Грант і амерыканскі акцёр Кевін Костнер.
18 студзеня ў народным календары
Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця, або Галодны вечар. У гэты час прыпыняліся застоллі і гулянні, людзі рыхтаваліся да посту, варылі прэсную куццю без алею і тварагу.
Сёння апошні вечар, калі дзяўчыны маглі паваражыць на нарачонага. Існавала шмат спосабаў даведацца пра свой лёс. Напрыклад, трэба было зняць з нагі абутак і кінуць яго за плот – у які бок ён лёг наском, адтуль і будзе жаніх.
Таксама перад сном дзяўчыны часалі валасы і клалі грэбень пад падушку са словамі: "Хто прыйдзе і мяне прычэша?". У сне павінен быў з'явіцца нарачоны.
Напярэдадні Вадохрышча нельга прыбіраць у хаце, мыць бялізну, сварыцца і крыўдзіць каго-небудзь. Нельга таксама пазычаць грошы.
Калі 18 студзеня ішоў снег, гэта было добрым знакам – будзе добры ўраджай мёду. Але завіруха прадвяшчала, што і праз тры месяцы будзе снег.