Які сёння дзень: 12 лютага 2024 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 12 лютага 2024 года
Які сёння дзень: 12 лютага 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сорак трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 323 дні.
Якія падзеі адбыліся 12 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 лютага

У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла прыбыў у Кракаў.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй.

Хто нарадзіўся 12 лютага

1872 год: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст.
1882 год: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.
1942 год: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар.
1981 год: Міраслаў Мамоніч, беларускі паэт і пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся аўтар тэорыі эвалюцыі Чарльз Дарвін і амерыканская актрыса Крысціна Рычы.

12 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор трох свяціцеляў Васіля Вялікага, Іаана Златавуста і Рыгора Багаслова. У народзе 12 лютага называлі Васільеў дзень.
З гэтага часу пачынаюцца адлігі, псуецца санны шлях. Калі ў гэты дзень прыляцелі гракі, людзі лічылі, што год будзе неўраджайны. Калі ў садзе заўважалі зайца, гэта значыла, што хутка вернуцца маразы. Мышы, наадварот, прадказвалі адлігу.
Стужка навiн
0