Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам прагаласаваў на выбарах

© Пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем прынялі ўдзел у Адзіным дні галасавання
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем прынялі ўдзел у Адзіным дні галасавання - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2024
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы, паводле традыцыі, галасуе на адным і тым жа выбарчым участку, размешчаным у будынку БДУФК
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік дзяржавы разам з малодшым сынам Мікалаем прыйшоў на выбарчы ўчастак, размешчаны ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры ў Мінску.
Лукашэнка прыйшоў на ўчастак з букетам кветак, які падарыў старшыні выбарчай камісіі, паразмаўляў з сленамі камісіі і назіральнікамі, і затым зайшоў ў кабінку для галасавання.
Вызначыўшыся з выбарам, беларускі лідар выйшаў з кабінкі і апусціў бюлетэнь у скрыню для галасавання. Услед за прэзідэнтам прагаласаваў і яго малодшы сын Мікалай.
У нядзелю, 25 лютага, у Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання. Выбіраюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Участкі для галасавання адкрыліся ў 8 раніцы і будуць працаваць да 20 вечара без перапынку.
Па стане на 9:00 яўка выбаршчыкаў перавысіла 43%. Па даных ЦВК Беларусі, агульная колькасць грамадзян, уключаных у спіскі для галасавання, складае больш за 6,9 млн чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Адзіны дзень галасавання - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2024
Сёння ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання
Стужка навiн
0