Які сёння дзень: 3 сакавіка 2024 года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 3 сакавіка 2024 года
Які сёння дзень: 3 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 303 дні.
Якія падзеі адбыліся 3 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 сакавіка

У 1067 годзе адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск).
У 1930 годзе з Беларусі ў Сібір адправіўся першы эшалон з "раскулачанымі" сялянскімі сем’ямі.

Хто нарадзіўся 3 сакавіка

1900 год: Герасім Якушка, беларускі архітэктар.
1940 год: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык.
1942 год: Уладзімір Кавалёнак, беларускі, савецкі касманаўт.
1953 год: Валерый Маслюк, беларускі рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона Аляксандр Бэл і амерыканскі сцэнарыст Лора Зіскін.

3 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Папы Рымскага Льва.
З гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работы ў полі. Рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады, правяралі вазы і ўсё, што спатрэбіцца для сяўбы.
Калі ў гэты дзень бачылі матылька, гэта значыла, што снег хутка растане і прыйдзе цяпло. Сухі дзень абяцаў добры ўраджай. Паводка – добрую і высокую траву. Калі 3 сакавіка быў туман, гэта прадвяшчала дажджлівае лета.
Стужка навiн
0