Масленічныя песні: "Маслінка-каўзуха, вадзіся ж ты да Духа!"

© Sputnik / Сергей ЛескетьАбрад "Чырачка"
Абрад Чырачка - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2024
Падпісацца
Святкаванне Масленічнага тыдня ніколі не абыходзіцца без маладзёжных пагулянак, песень і святочнага вогнішча.
Сырная сядміца – сем дзён перад Вялікім постам, у якія ладзілі гулянні, пяклі бліны, прыходзілі адзін да аднаго на вячоркі і ўвогуле весяліліся.
Масленіца падзялялася на вузкую і шырокую – у першыя тры дні можна было займацца гаспадарчымі працамі, а вось з чацвярга па нядзелю дазвалялася толькі гуляць і весела бавіць час.
Народныя гулянні заўсёды суправаджаліся абрадавымі песнямі. З адпаведнымі спевамі праходзіў кожны дзень масленічнага тыдня. Але ж найбольш шырока моладзь і старыя спявалі менавіта у чацвер, бо ён і называўся адпаведна – Шырокі чацвер або Разгуляй.
Традыцыйнымі матывамі гэтых песень былі масленічныя жарты, гаспадарскі гумар і канешне ж развітанне з зімой і закліканне цёплай вясны. Ды галоўнейшым "персанажам" масленічных песень быў усё ж такі даўні сімвал Масленіцы – блін – жоўты і круглы, нібыта сонейка. Бліны елі з маслам, мёдам, ікрой, рыбай, смятанай і ўхвалялі смачны пачастунак у песнях.
З песнямі, якія гучалі ў розных кутках Беларусі ў Масленічны тыдзень, знаёмцеся ў падборцы Sputnik.
Спяваем разам!
© Sputnik / Альфред МикусА мы Масленку дажыдалі, / Люлі-люлі дожыдалі...
Масленица в Обчине Любанского района - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
А мы Масленку дажыдалі, / Люлі-люлі дожыдалі...

А мы Масленку дажыдалі,
Люлі-люлі дажыдалі.

Сыра с маслецом праблюдалі,
Люлі-люлі праблюдалі.

Ды на горачку вынасілі,
Люлі-люлі вынасілі.

Сырам горачку усыпалі,
Люлі-люлі усыпалі.

Маслам горачку палівалі,
Люлі-люлі палівалі.

А ты, горачка, будь катліва,
Люлі-люлі будь катліва.

А свякровушка варкатліва,
Люлі-люлі варкатліва.

Ўсю нядзелюшку варкутала,
Люлі-люлі варкутала.

На горачку не пускала,
Люлі-люлі не пускала.

А нам дома не сідзіцца,
Люлі-люлі не сідзіцца.

Ахота з горачки пракатіцца,
Люлі-люлі пракаціцца.

А на горачке сняжкі пышуць,
Люлі-люлі сняжкі пышуць.

А нас мамухны дамой клічуць,
Люлі-люлі дамой клічуць.

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкОй, бліны мае бліны, / Бліны масляныя...
Блины на праздничной ярмарке - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Ой, бліны мае бліны, / Бліны масляныя...

Як на Маслянай нядзелі
Мы бліночкаў захацелі,

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

Наварылі, напяклі,
Павязлі мы прадаваць,

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

Ніхто бліноў не купляець,
Ніхто бліноў не бярэць,

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

А сабака надышла,
Панюхала і проч пайшла,

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

Свіння лыч замарала,
Тры нядзелі прахварала,

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

За ракой агонь патух,
А ў свінні жывот распух.

Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.
Ой, бліны мае бліны,
Бліны масляныя.

© Sputnik / Альфред МикусЦі на мае бело ліцо / Ды на чорны бровы...
Масленица в Обчине Любанского района - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Ці на мае бело ліцо / Ды на чорны бровы...

Гаем зеляненькім,
Там арала дзяўчыненька
Волікам чарненькім.
Там арала дзяўчыненька
Волікам чарненькім.

Арала, арала, няўмела гукаці,
Да наняла казачэньку
На скрыпачцы граці.
Да наняла казачэньку
На скрыпачцы граці.

Казачэнька грае,
Вочкамі міргае,
Чорт тваю душу знае –
На каго міргаеш.
Чорт тваю душу знае –
На каго міргаеш.

Ці на мае волы,
Ці на мае коні,
Ці на мае бело ліцо
Ды на чорны бровы.
Ці на мае бело ліцо
Ды на чорны бровы.

Ні на твае волы,
Ні на твае коні,
А на твае бело ліцо
Ды на чорны бровы.
А на твае бело ліцо
Ды на чорны бровы.

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкОй, лэтілы гусы, гогочучы, / А за імі другы, говорачы...
Гуси, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Ой, лэтілы гусы, гогочучы, / А за імі другы, говорачы...

Ой, лэтілы гусы, гогочучы,
А за імі другы, говорачы.

Ой, да нэ лэталы то лэталы,
А такога сэла не бачылы.

Ой, як тое сэло Кустынское,
Ой, якое яно хорошае.

Ой, там дівонькі як зіронькі,
Молодцы як поныгы.

А там молодыцы як белыці,
Ой, молодыця, выйды на вулыцю:

– Не могу выходыты,
З дэванькамы гулі разводыты.

© Sputnik / Мария АмелинаСкінула масла па каму, / А хто схопіць, дык таму...
Масленица в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Скінула масла па каму, / А хто схопіць, дык таму...

У нас сёння масленіца,
Прыляцела к нам ластавіца,

Села-пала на калу.
Скінула масла па каму,
А хто схопіць, дык таму.

Наша Агатка хапліва,
Тое масла схапіла.

У кубачку стапіла,
Свайго мілага паіла:

– Пі, мой мілы хоць да дна,
Я у цябе буду адна.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКрасныя дзеўкі / Замуж не йдуць. / Адна дагадалася – / Замуж пайшла...
Участники фольклорных коллективов - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Красныя дзеўкі / Замуж не йдуць. / Адна дагадалася – / Замуж пайшла...

Сеялі дзяўчаткі
Учора хмель.

– Расці, хмелечак,
Потішэчках увесь.

Дрібная расада
Не водзіцца.

Малады малойчык
Не жэніцца.

Красныя дзеўкі
Замуж не йдуць.

Адна дагадалася –
Замуж пайшла.

Цешча для зяця
Піражкі пякла.

© Sputnik / Юлія ХвошчА туды ехаў дваранін, / Дваранін, / Ды на коніку вараным, / Вараным...
Чарка-шкварка на Суле - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
А туды ехаў дваранін, / Дваранін, / Ды на коніку вараным, / Вараным...

У лесе дзеўкі гулялі,
Гулялі,

Мяне маладзеньку гукалі,
Гукалі.

А туды ехаў дваранін,
Дваранін,

Ды на коніку вараным,
Вараным.

Яго дзевачкі сапаймалі,
Спаймалі,

Варонага каня аднялі,
Аднялі,

На стаінку загналі,
Загналі.

А ты дваранін дурань быў,
Дурань быў,

Было табе дзевак не чапаць,
Не чапаць.

Здалёку ехаць шапку зняць,
Шапку зняць,

Блізка пад’ехаць, ручку даць,
Ручку даць.

© Sputnik / Альфред МикусТару сырам набівалі, / Зверху маслам палівалі...
Гуканне вясны - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Тару сырам набівалі, / Зверху маслам палівалі...

А мы масленку дажыдалі,
І ў аконца паглядалі.

Тару сырам набівалі,
Зверху маслам палівалі.

А ад сыра–гара сыра,
А ад масла–пара ясна.

А на двары сняжкі сыплюць,
А нас мамкі дамоў клічуць.

А нам дамоўкі не хаціцца,
Нам хаціцца пракаціцца.

© Sputnik / Алексей Насыров / Перайсці ў медыябанкМаслінка-каўзуха, / Вадзіся ж ты да Духа...
Катания на санках - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Маслінка-каўзуха, / Вадзіся ж ты да Духа...

Маслінка-каўзуха,
Вадзіся ж ты да Духа.

А казалі, да Маслёнкі семь нядзель.
А ж да Масленкі адзін дзень.

Адна нядзелька, і тая караценька,
Масленка, Масленка!

Сядзелі бабкі крыцаю
Калупалі зямлю спіцаю.

Пра нявестак судзілі,
А своіх дачок хвалілі.

А свая дачушка – рабатушка,
А нявестка – гультаюшка:

К печы пайшла – спяклася,
На ваду пайшла – аблілася.

© Sputnik / Сергей ЛескетьХто на вуліцу не йдзець, / У таго лен зарасцець. / Масленіца!
Абрад Чырачка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Хто на вуліцу не йдзець, / У таго лен зарасцець. / Масленіца!

Хто на вуліцу не йдзець,
У таго лён зарасцець.
Масленіца!

Травіцею-палевіцею
Лён зарасцець.
Масленіца!

Траўкай-мураўкай зелянюсенькай
Лён зарасцець.
Масленіца!

© Sputnik / Сергей ЛескетьДзеўкі весела гулялі, / Гулялі. / І мяне маладую гукалі, / Гукалі...
Абрад Чырачка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Дзеўкі весела гулялі, / Гулялі. / І мяне маладую гукалі, / Гукалі...

Дзеўкі весела гулялі,
Гулялі.

І мяне маладую гукалі,
Гукалі.

А ў мяне маладой муж ліхі,
Муж ліхі.

І на вуліцу не пусціць,
Не пусціць.

А хоць пусціць позненька,
Позненька.

Ўсе дзевачкі розненька,
Розненька.

А я малада як гукну,
Як гукну,

Карагод дзевак сабяру,
Сабяру.

Звонкіх музык я найму,
Я найму,

А сама ад мужа проч пайду,
Проч пайду.

© Sputnik / Альфред МикусОй будам, / Будам мы сягоння / Масляніца!
Абрад Чырачка у вёсцы Тонеж - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Ой будам, / Будам мы сягоння / Масляніца!

Даехала Масляніца
На сівым канічку,
У белым вазочку.

Прыехала Масляніца
Да нашага сяла,
Да нашага сяла.

Астанавілася яна
Ў новага двара,
Ў новага двара.

Дай гукала Масляніца
Ў гаспадара,
Ў гаспадара

Выхадзіце
І старыя
І маленькія,

Ды ўсе тыя
Малодачкі
Маладзенькія.

Ды ўсе тыя
Малодачкі
Нежанатыя,

Ой будам,
Будам мы сягоння
Масляніца!

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Эратычны абрад на Масленіцу: як хавалі шчадралюбнага дзеда
Вясёлае рэха масленічнага тыдня: як праводзілі зіму ў Строчыцах (фота)
Д'ябальскае свята: як святкавалі Масленіцу замужнія жанчыны
Стужка навiн
0