Які сёння дзень: 14 сакавіка 2024 года

© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 14 сакавіка 2024 года
Які сёння дзень: 14 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.
Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 сакавіка

У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Хто нарадзіўся 14 сакавіка

1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.

14 сакавіка ў народным календары

Палова Масленічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця.
У гэты дзень назіралі за надвор'ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплае. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.
Стужка навiн
0