Які сёння дзень: 3 мая 2024 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 3 мая 2024 года
Які сёння дзень: 3 мая 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.
Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 мая

У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 мая

1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікола Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіны. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскай мовы перакладаецца як "лахманы").
Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымы былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.
Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор'е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.
Стужка навiн
0