https://bel.sputnik.by/20240518/Yak-snnya-dzen-18-maya-1041180078.html
Які сёння дзень: 18 мая 2024 года
Які сёння дзень: 18 мая 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён. 18.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-18T05:56+0300
2024-05-18T05:56+0300
2024-05-18T05:56+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104091/55/1040915541_0:56:3001:1744_1920x0_80_0_0_88b92eb8fa661c48bdac9d683ab8c28d.jpg
Якія падзеі адбыліся 18 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 18 маяХто нарадзіўся 18 маяТаксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П'ер Бальмен.18 мая ў народным календарыСёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў агародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэтую агародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер'е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.Калі зацвіла чаромха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне цвісці, тым гарачэй будзе лета.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104091/55/1040915541_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_c51982052e439d245aa843cf6bce979b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 18 мая 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 227 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 18 мая
У 1906 годзе ў Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс асобнікаў (праіснавала да 1914 года).
У 1912 годзе ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй.
1938 год: Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, педагог.
1972 год: Аляксандр Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.
Таксама сёння нарадзіліся персідскі і таджыкскі паэт і вучоны Амар Хаям і французскі мадэльер П'ер Бальмен.
18 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Ірыны (у народзе яе часам яшчэ называлі Арына і дадавалі эпітэт Расадніца).
Гаспадыні ў гэты дзень працавалі ў агародзе: высаджвалі расаду капусты ў глебу. Саджаць гэтую агародніну маглі толькі жанчыны, таму што існавала павер'е – калі мужчына пасадзіць капусту, яна не будзе квітнець і качаны не завяжуцца.
Калі зацвіла чаромха, хутка чакаецца пахаладанне. Лічылася, чым раней яна пачне цвісці, тым гарачэй будзе лета.