https://bel.sputnik.by/20240701/yak-snnya-dzen-1-lpenya-1041776572.html
Які сёння дзень: 1 ліпеня 2024 года
Які сёння дзень: 1 ліпеня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 183 дні. 01.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-01T05:53+0300
2024-07-01T05:53+0300
2024-07-01T05:53+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104170/38/1041703813_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_d024fd57dbee8d52f233c9900efd54ea.jpg
Якія падзеі адбыліся 1 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 1 ліпеняХто нарадзіўся 1 ліпеняТаксама сёння нарадзіліся французская пісьменніца Жорж Санд, савецкі скульптар Вера Мухіна і амерыканская актрыса і фотамадэль Памэла Андэрсан.1 ліпеня ў народным календарыСёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост, які завершыцца 11 ліпеня – у дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла.Таксама сёння шануюць памяць пакутнікаў Іпація, Лявонція і Фядула, якія былі рымскімі воінамі.Гэты дзень звычайна сапраўды гарачы, у яго нашы продкі ўшаноўвалі бога сонца Ярылу. У вёсках ладзілі кірмашы, гулялі, вадзілі карагоды, якія сімвалізавалі сонечны круг.Прынята было 1 ліпеня збіраць зёлкі, таму што яны нібыта набывалі найлепшыя гаючыя якасці. Так, збіралі лісце маліны і дзьмухаўца, палын, карані лопуху і іншыя травы.Прадказаць надвор'е на бліжэйшы час можна было па паводзінах насякомых. Калі павук зрабіў новую павуціну, надвор'е будзе добрае. У полі шмат мух – бліжэйшыя дні будуць сонечныя.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104170/38/1041703813_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_06a24a2b0c57f9ba4958b4eb14ba4746.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 1 ліпеня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 183 дні.
Якія падзеі адбыліся 1 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 1 ліпеня
У 1569 годзе была заключана Люблінская ўнія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім.
У 1921 годзе зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
У 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
У 2016 годзе ў Беларусі адбылася дэнамінацыя.
1891 год: Пётр Бузук, лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся французская пісьменніца Жорж Санд, савецкі скульптар Вера Мухіна і амерыканская актрыса і фотамадэль Памэла Андэрсан.
1 ліпеня ў народным календары
Сёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост, які завершыцца 11 ліпеня – у дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла.
Таксама сёння шануюць памяць пакутнікаў Іпація, Лявонція і Фядула, якія былі рымскімі воінамі.
Гэты дзень звычайна сапраўды гарачы, у яго нашы продкі ўшаноўвалі бога сонца Ярылу. У вёсках ладзілі кірмашы, гулялі, вадзілі карагоды, якія сімвалізавалі сонечны круг.
Прынята было 1 ліпеня збіраць зёлкі, таму што яны нібыта набывалі найлепшыя гаючыя якасці. Так, збіралі лісце маліны і дзьмухаўца, палын, карані лопуху і іншыя травы.
Прадказаць надвор'е на бліжэйшы час можна было па паводзінах насякомых. Калі павук зрабіў новую павуціну, надвор'е будзе добрае. У полі шмат мух – бліжэйшыя дні будуць сонечныя.