https://bel.sputnik.by/20240814/kakoj-segodnya-den-14-zhniunya-1037073864.html
Які сёння дзень: 14 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 14 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён. 14.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-14T05:54+0300
2024-08-14T05:54+0300
2024-08-14T05:54+0300
падзеі і даты
беларусь
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103709/35/1037093531_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_94cc0388725104a5f5442a723afe5354.jpg
Якія падзеі адбыліся 14 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 14 жніўняХто нарадзіўся 14 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.14 жніўня ў народным календарыСёння адзначаецца Мядовы Спас і пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей. Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама асвячаюць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і хатніх жывёл. Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць. "Ад першага Спаса халодныя росы – блізка ўжо восень".Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танцаваць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103709/35/1037093531_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_c5442de13261f9bcad678586b7f72e77.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 14 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць сёмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён.
Якія падзеі адбыліся 14 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 14 жніўня
У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісана ўнія паміж ВКЛ і Польшчай.
1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.
1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.
1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.
14 жніўня ў народным календары
Сёння адзначаецца Мядовы Спас і пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.
Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама асвячаюць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і хатніх жывёл. Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.
Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць. "Ад першага Спаса халодныя росы – блізка ўжо восень".
Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танцаваць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".