Які сёння дзень: 22 сакавіка 2025 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 22 сакавіка 2025 года
Які сёння дзень: 22 сакавіка 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2025
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 сакавіка

У 1659 годзе выйшла пастанова Сейма Рэчы Паспалітай аб заснаванні Брэсцкага манетнага двара.
У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.
У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 22 сакавіка

1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.

22 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.
Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выходзілі клікаць вясну. Пяклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і налічыць 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.
Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор'е.
Стужка навiн
0