https://bel.sputnik.by/20250420/yak-snnya-dzen-20-krasavka-1040841139.html
Які сёння дзень: 20 красавіка 2025 года
Які сёння дзень: 20 красавіка 2025 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сто дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 255 дзён. 20.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-20T05:53+0300
2025-04-20T05:53+0300
2025-04-20T05:53+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062239418_0:205:2955:1867_1920x0_80_0_0_e07aab50d0aa97bed81369c72c3bc19f.jpg
Якія падзеі адбыліся 20 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 20 красавікаХто нарадзіўся 20 красавікаТаксама сёння нарадзіліся аўстралійская супермадэль Міранда Кэр і рускі канькабежац Павел Куліжнікаў.20 красавіка ў народным календарыСёння праваслаўная царква адзначае Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Георгія Спавядальніка і Акуліну.Па народных уяўленнях, у гэты дзень прачыналіся русалкі. У даўніну жанчыны прыносілі на бераг адзенне і ўпрыгожванні, каб "задобрыць" водных духаў. Людзі верылі, што русалкамі становяцца маладыя дзяўчыны, якія загінулі не сваёй смерцю або ўтапіліся. Сустрэць іх можна было не толькі на рацэ або возеры, але і ў поле, і нават паселішчы.Хоць русалкі звычайна апісваюцца як вельмі прыгожыя і вясёлыя істоты, іх баяліся, таму што русалкі маглі зацягнуць пад ваду або заказытаць да смерці.Калі на Акуліну ідзе моцны і працяглы дождж, у гэтым годзе будзе добры ўраджай калін і малін. Шмат зорак на небе прадвяшчалі добры ўраджай грыбоў і ягад, але назіраць за зоркамі можна было толькі на вуліцы – глядзець у акно 20 сакавіка лічылася дрэннай прыкметай.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062239418_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_578aeee9405938ced02f88c9b633a6e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар, беларусь
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 20 красавіка 2025 года
Гэты дзень з'яўляецца сто дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 255 дзён.
Якія падзеі адбыліся 20 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 20 красавіка
У 1906 годзе ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах горада Мінска) адбылася адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове.
Хто нарадзіўся 20 красавіка
1660 год: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст.
1776 год: Васіль Зражэўскі, беларускі архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся аўстралійская супермадэль Міранда Кэр і рускі канькабежац Павел Куліжнікаў.
20 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўная царква адзначае Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Георгія Спавядальніка і Акуліну.
Па народных уяўленнях, у гэты дзень прачыналіся русалкі. У даўніну жанчыны прыносілі на бераг адзенне і ўпрыгожванні, каб "задобрыць" водных духаў. Людзі верылі, што русалкамі становяцца маладыя дзяўчыны, якія загінулі не сваёй смерцю або ўтапіліся. Сустрэць іх можна было не толькі на рацэ або возеры, але і ў поле, і нават паселішчы.
Хоць русалкі звычайна апісваюцца як вельмі прыгожыя і вясёлыя істоты, іх баяліся, таму што русалкі маглі зацягнуць пад ваду або заказытаць да смерці.
Калі на Акуліну ідзе моцны і працяглы дождж, у гэтым годзе будзе добры ўраджай калін і малін. Шмат зорак на небе прадвяшчалі добры ўраджай грыбоў і ягад, але назіраць за зоркамі можна было толькі на вуліцы – глядзець у акно 20 сакавіка лічылася дрэннай прыкметай.