Які сёння дзень: 29 красавіка 2025 года

© Sputnik / Сергей ЛескетьЯкі сёння дзень: 29 красавіка 2025 года
Які сёння дзень: 29 красавіка 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2025
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 246 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 красавіка

У 1984 годзе Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.

Хто нарадзіўся 29 красавіка

1884 год: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык.
1971 год: Дзмітрый Пятровіч, беларускі паэт і кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі матэматык Анры Пуанкарэ і амерыканская актрыса Мішэль Пфайфер.

29 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць старажытнае свята Радаўніцу, Дзень памінання памерлых. Свята бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў. Па адной з версій, паняцце пайшло ад слова "род". На Радаўніцу праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душ сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Агапіі, Ірыны і Хіёніі, якія былі роднымі сёстрамі.
Гэты дзень лічыўся прыдатным для таго, каб падрыхтаваць насенне на расаду, пасадзіць капусту і агуркі. Да таго, як у Беларусь завезлі бульбу, капуста была амаль асноўнай ежай нароўні з рэпай. "Без капусты на стале пуста", - казалі ў народзе. Лічылася, што калі саджаць капусту, павязаўшы на галаву платок, качаны будуць крэпкія.
Калі з'явілася шмат хрушчоў, будзе засуха.
Стужка навiн
0