Інфаграфіка

Колькі зуброў жыве ў Беларусі і дзе – інфаграфіка

Падпісацца
Зуброў, якія з’яўляюцца нацыянальным сімвалам Беларусі, у рэспубліцы амаль тры тысячы, асноўная іх частка жыве на волі.
Усяго ў свеце налічваецца 12 209 асобін зуброў. Найбольшая колькасць гэтых жывёл жыве ў Расіі (3 073 – 25,2% агульнай колькасці), крыху менш іх у Польшчы (3 060 – 25,1%), яшчэ менш – у Беларусі (2 927 – 24,0%).
Асноўная частка зуброў пражывае на волі, ёсць таксама напалову вольныя і тыя, якія жывуць у вальерах.
У Беларусі зарэгістравана сем месцаў, дзе налічваюцца папуляцыі больш як у 100 жывёл – па адной у кожнай вобласці, а ў Брэсцкай іх дзве. Найбуйнейшы з іх – Нацыянальны парк "Белавежская пушча" – таксама размешчаны ў Брэсцкай вобласці.
Пры гэтым рэспубліка актыўна дзеліцца зубрамі з іншымі краінамі. Так, раней некалькі асобін былі накіраваны ў заасад у Вялікім Усцюгу, адзін з іх пасяліўся ў Маскоўскім заапарку, пару жывёл адвезлі ў Кітай і размясцілі ў Пекінскім заапарку. Таксама некалькі партый зуброў з Беларусі былі перавезены для развядзення ў Башкортастан.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0