Акунін апублікаваў главу апошняга рамана пра Фандорына

Пісьменнік зрабіў навагодні падарунак прыхільнікам сваёй творчасці.
Sputnik

МІНСК, 2 сту — Sputnik. Барыс Акунін выклаў першую главу сваёй апошняй кнігі "Не развітваюся", пісьменнік апублікаваў тэкст на сваёй старонцы ў "Фэйсбуке".

"Апошні раман серыі "Прыгоды Эраста Фандорина" выйдзе толькі ў лютым, але вось першая частка кнігі. З яе вы даведаецеся, што адбылося з героем у чорным-чорным горадзе" — напісаў Акунін ў сваім запісе.

У кастрычніку 2017 года Акунін скончыў працу над раманам, тады ж пісьменнік абвясціў у сацсетцы, што гэты твор стане апошнім.

Выхад кнігі "Не развітваюся" анансаваны на 8 лютага 2018 года, у 20-ыя ўгодкі выхаду першай кнігі з серыі пра Эраста Фандорына "Азазэль".

Усяго цыкл фандорынскіх кніг складаецца прыкладна з пятнаццаці раманаў, экранізаваны былі толькі пяць.

Барыс Акунін (сапраўднае імя Рыгор Чхарцішвілі) з'яўляецца адным з самых тыражных пісьменнікаў Расіі. Акрамя таго, літаратар вядомы як перакладчык з японскай і англійскай моў.