У сваім віншаванні славуты дзеяч мастацтваў Вячаслаў Нікіфараў заклікаў успрымаць людзей вакол такімі, якія яны ёсць. Але асабліва шанаваць простыя, а значыць, самыя важныя каштоўнасці чалавечага жыцця.
"Самай лепшай формай суіснавання з'яўляецца агульная стваральная дзейнасць. А самай горшай — вайна. Ідэальнай формай суіснавання, я перакананы, з'яўляецца сям'я. Трэба яе шанаваць, як вока. Дай бог, каб у нас было што шанаваць. І каб мы разумелі тых, хто нас любіць", — сказаў Нікіфараў.
Никифоров: дай бог, чтобы мы понимали тех, кто нас любит
© Sputnik
Навагодняе віншаванне Вячаслава Нікіфарава слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.