Каляднае пасланне Мітрапаліта Паўла: працуйце над ачышчэннем душы

Значная частка Каляднага паслання прадстаяцеля БПЦ прысвечана важнасці здабыцця мошчаў мясцовашанаванай святой Валянціны Мінскай.
Sputnik

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел напярэдадні Раства Хрыстова заклікаў вернікаў працаваць над духоўным ачышчэннем. Пра гэта гаворыцца ў Калядным пасланні, якое апублікавана на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

Мітрапаліт Павел аб калядных традыцыях: не трэба вымагаць пачастункі

Праваслаўны свет адзначае адзін з галоўных царкоўных святаў — Божае Нараджэнне — 7 студзеня.

"Святая Царква заклікае кожнага з нас без ляноты працягваць працаваць над ачышчэннем і ператварэннем сваёй душы, так як духоўная змена самога сябе — залог і аснова для ператварэння ўсяго народа нашай Айчыны", — гаворыцца ў Калядным пасланні прадстаяцеля БПЦ.

Называючы Каляды вялікай выратавальнай падзеяй, мітрапаліт адзначыў, што "Гасподзь прынёс чалавецтву, якое заблукала, найвялікшы з усіх дароў — Сваю Боскую любоў".

Вынікі года

У сваім Калядным пасланні мітрапаліт падвёў вынікі 2017 года для Беларускага экзархата, адзначыўшы, што для многіх са свяшчэннаслужыцеляў ён быў няпростым, але "прынёс і нямала духоўнай радасці". Паводле слоў мітрапаліта, у мінулым годзе БПЦ значную ўвагу надавала працы з моладдзю, а таксама развіццю сацыяльных і асветніцкіх праектаў Праваслаўнай царквы.

Аб ганеннях на царкву

У сваім Калядным пасланні мітрапаліт успомніў і пра ганенні на царкву, адзначыўшы важнасць праслаўлення новапакатнікаў.

"У тыя цяжкія гады бязбожнага ліхалецця была праліта кроў многіх новапакутнікаў і вызнаўцаў, якія потым былі ўслаўленыя ў хоры святых", — падкрэсліў мітрапаліт.

Царкоўнае ўслаўленне новапакутнікаў і малітоўны зварот да іх мае асаблівае значэнне ў тым ліку і для захавання памяці пра трагічныя падзеі тых дзён, адзначыў прадстаяцель БПЦ.

"Малітва новапакутнікам <…> заклікае нас захоўваць веру праваслаўную, каб нічога падобнага на нашай зямлі ў будучыні не адбывалася", — асабліва адзначыў мітрапаліт Павел.

Аб святой Валянціне Мінскай

Пэўная частка Каляднага паслання прысвечана пытанню здабыцця мошчаў святой Валянціны Мінскай.

У 2017 па шматлікіх просьбах вернікаў пачата падрыхтоўчая работа па здабыццю святых мошчаў блажэннай Валянціны Мінскай.

Мітрапаліт заклікаў узмацніць малітвы аб тым, каб быў "адкрыты духоўны скарб — святыя мошчы блажэннай Валянціны Мінскай".

"Здабыццё святых мошчаў блажэннай Валянціны і прынясенне гэтай вялікай святыні ў кафедральны сабор сталіцы Белай Русі горада Мінска стане мацнейшым жыццесцвярджальным імпульсам", — гаворыцца ў пасланні.

Мітрапаліт выказаў перакананне ў тым, што здабыццё мошчаў святой Валянціны Мінскай "паслужыць усенароднаму ўмацаванню ў свядомасці і жыцці людзей духоўна-маральных каштоўнасцей і будзе спрыяць росквіту нашай Айчыны".

Уладыка пажадаў кліру і пастве добрага здароўя, міру, дабрабыту і дапамогі Божай.